- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
З 9 сакавіка 2021 года ў адпаведнасці з рашэннем Міністра абароны Рэспублікі Беларусь праводзіцца другі этап комплекснай праверкі гатоўнасці і здольнасці злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных Сіл выканаць задачы па прызначэнні.
Агульнае кіраўніцтва мерапрыемствамі, якія праводзяцца, ускладзена на начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першага намесніка Міністра абароны Рэспублікі Беларусь.
Да праверкі прыцягваюцца органы ваеннага кіравання аператыўнага і тактычнага узроўняў, а таксама вайсковыя часці.
У рамках праверкі будзе ажыццяўляцца пастаўка мабілізацыйных рэсурсаў з ваенных камісарыятаў, камплектаванне ваеннай і спецыяльнай тэхнікай за кошт зняцця транспартных сродкаў, якія знаходзяцца на працяглым захоўванні і атрымліваюцца з дзяржаўных органаў і арганізацый, атрыманне матэрыяльных сродкаў са складоў і баз захоўвання. Плануецца прызваць з запасу каля 1000 чалавек.
Гэтая праверка дазволіць вызначыць узровень зладжанасці органаў кіравання, здольнасць камандзіраў кіраваць падначаленымі воінскімі часцямі і падраздзяленнямі ў розных умовах абстаноўкі, а таксама здольнасць падраздзяленняў выконваць пастаўленыя задачы ў складаных умовах абстаноўкі.
Завершыцца праверка правядзеннем тактычных вучэнняў.