Змены, якія тычацца грамадзян, якія прайшлі ваенную службу па прызыву і кантракце

Змены, якія тычацца грамадзян, якія прайшлі ваенную службу па прызыву і кантракце

Апублікавана пастанова Савета Міністраў Беларусі ад 17 снежня 2020 года № 737 «Аб змяненнi пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 чэрвеня 2011 г. № 821».

Пастанова карэктуе парадак размеркавання, пераразмеркавання і напрамкі на працу выпускнікоў, якія атрымалі вышэйшую, сярэднюю спецыяльную або прафесійна-тэхнічную адукацыю, парадак звароту затрачаных дзяржавай сродкаў на іх падрыхтоўку.

Асноўныя змены, якія тычацца грамадзян, якія прайшлі ваенную службу па прызыву і кантракце:

- першачарговым правам выбару месца працы зараз карыстаюцца ў тым ліку выпускнікі, якія прайшлі тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, якія маюць рэкамендацыі воінскіх часцей на навучанне, якія дасягнулі высокіх вынікаў у вучобе, высокіх паказчыкаў у грамадскай рабоце, навукова даследчай дзейнасці.

- дакумент таксама замацоўвае за выпускнікамі права залічыць у тэрмін абавязковай работы па размеркаванні перыяд ваеннай службы па прызыву і кантракце (па пісьмовай заяве выпускніка).

Пастанова ўступіла ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

З поўным тэкстам пастановы можна азнаёміцца на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь.

Улас. інф.