- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
12 снежня ў злучэннях і воінскіх часцях Узброеных Сіл Беларусі праходзяць урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя прыняццю Ваеннай прысягі новым папаўненнем.
Клятву на вернасць Радзіме вымавілі каля 8000 ваеннаслужачых, прызваных на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве. З іх каля 2500 - у 72-м гвардзейскім Аб'яднаным навучальным цэнтры падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў.
У буйнейшым навучальным злучэнні Узброеных Сіл (72 АНЦ) ва ўрачыстых мерапрыемствах прыняў удзел намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Сяргей Патапенка.
- Сёння тысячы маладых людзей склалі прысягу на вернасць народу Рэспублікі Беларусь. Прыняцце Ваеннай прысягі - самы важны воінскі рытуал. Гэта пасвячэнне ў высакародную і шанаваную ва ўсе часы прафесію абаронцы Радзімы. Учорашнія хлапчукі прынялі на сябе абавязак самааддана абараняць незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць і канстытуцыйны лад Рэспублікі Беларусь. З гэтай хвіліны грамадзяне Беларусі давяраюць вам самае дарагое: будучыню і сучаснасць нашай Радзімы, - адзначыў генерал-маёр Сяргей Патапенка. - Менавіта вам трэба будзе працягваць традыцыі пакалення пераможцаў, абараняць у сучасных умовах суверэнітэт, незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць нашай Радзімы.
Звяртаючыся да новага папаўнення, генерал-маёр Сяргей Патапенка выказаў упэўненасць у тым, што пад кіраўніцтвам сваіх камандзіраў і старэйшых таварышаў навабранцы стануць сапраўднымі абаронцамі Айчыны.
Акрамя таго, намеснік кіраўніка абароннага ведамства падкрэсліў, што сучасныя Узброеныя Сілы Беларусі - мабільныя, кампактныя, добра навучаны і ўзброены сучаснымі ўзорамі ўзбраення і ваеннай тэхнікі.
У гэтым годзе прысяга ва Узброеных Сілах праводзіцца ў прысутнасці родных і блізкіх навабранцаў, са строгім захаваннем мер абароны ад распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі.
Для тых, хто не змог асабіста прысутнічаць на цырымоніі прыняцця прысягі, ваеннае ведамства арганізавала анлайн-трансляцыю.
Наперадзе ў ваеннаслужачых напружаная баявая вучоба, якая абяцае быць інтэнсіўнай: войскі чакае цэлы комплекс мерапрыемстваў баявой падрыхтоўкі. У верасні ў Беларусі пройдзе сумеснае стратэгічнае вучэнне «Захад-2021».
Больш здымкаў ТУТ