- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Прысяга ва Узброеных Сілах пройдзе ў прысутнасці родных і блізкіх навабранцаў, але - з мерамі засцярогі.
У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй Міністэрства абароны Беларусі інфармуе сваякоў і сяброў навабранцаў, якія плануюць падзяліць урачысты момант з ваеннаслужачымі, аб неабходнасці строга выконваць меры засцярогі ад распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі:
масачны рэжым;
сацыяльнае дыстанцыяванне.
Ваеннае ведамства просіць родных і блізкіх ваеннаслужачых, хто не ўпэўнены ў стане свайго здароўя, адкласці візіт у вайсковую часць.
Для тых, хто не зможа асабіста прысутнічаць на цырымоніі прынясення прысягі, ваеннае ведамства арганізуе анлайн-трансляцыю (https://www.youtube.com/channel/UCRi9IXkjK1xlK6YU4tI2c3Q). Яна будзе весціся з самага масавага месца прыняцця прысягі - 72-га гвардзейскага Аб'яднанага навучальнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў у Печах.