Падзяку ад Міністра абароны за ўзорную службу сем'ям ваеннаслужачых перададуць асабіста (вiдэа)

Падзяку ад Міністра абароны за ўзорную службу сем'ям ваеннаслужачых перададуць асабіста (вiдэа)

У гэтым годзе ў сувязі з эпідэміялагічным становішчам ушанаванне ваеннаслужачых, удастоеных заахвочвання ад Міністра абароны за вынікі ў баявой падрыхтоўцы, пройдзе ў новым фармаце.

Замест звыклага ўрачыстага прыёму маці ваеннаслужачых у Мінску камандзіры і прадстаўнікі вайсковых часцей адправяцца ў розныя куткі Беларусі ў сем'і і працоўныя калектывы, каб павіншаваць 60 жанчын, якія выхавалі сапраўдных патрыётаў, і асабіста перадаць ім Падзячныя лісты ад кіраўніка ваеннага ведамства. У сваю чаргу ваеннаслужачыя атрымаюць на памяць гадзіннікі ад Міністра абароны.

У гэтыя дні ваеннаслужачых, якія добрасумленна прайшлі тэрміновую службу, ушаноўваюць ва ўсіх часцях і злучэннях Узброеных Сіл. Тысячы армейцаў адпраўляюцца дадому з узнагародамі ад камандзіраў і начальнікаў.