- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Сёння на палігоне 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады Ласвіда завяршылася камандна-штабное вучэнне з Калектыўнымі міратворчымі сіламі АДКБ «Непарушнае брацтва - 2020». Мэтай вучэння было павышэнне ўзроўню практычных навыкаў службовых асоб пры планаванні міратворчай аперацыі і ўзаемадзеяння асабістага складу падчас сумеснага выканання задач. Кантынгенты адпрацавалі пытанні падрыхтоўкі і вядзення міратворчай аперацыі ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне калектыўнай бяспекі.
Фінальны этап вучэння наведалі Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Віктар Хрэнін і Генеральны сакратар АДКБ генерал-лейтэнант Станіслаў Зась, які знаходзіцца ў Рэспубліцы Беларусь з рабочым візітам. Напярэдадні адбылася рабочая сустрэча, дзе бакі абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, а таксама абмеркавалі стан і перспектывы далейшага развіцця шматбаковага супрацоўніцтва Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у рамках АДКБ.
Генеральны сакратар АДКБ генерал-лейтэнант Станіслаў Зась:
- Галоўная мэта АДКБ - умацаванне і падтрыманне міжнароднага міру і рэгіянальнай бяспекі. Прыярытэт тут аддаецца не ваенным, а палітычным сродкам. І каб рэалізоўваць гэтую мэту, у нашай арганізацыі павінен быць добра падрыхтаваны і аснашчаны касцяк падраздзяленняў, здольны вырашыць міратворчыя задачы, ствараць умовы для раз'яднання канфліктуючых бакоў, умовы для пачатку перамоўнага працэсу і дыялогу і наладжвання міру ў цэлым. Таму асаблівая ўвага надаецца міратворчым сілам у рамках Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. У нас адпрацавана ўся неабходная прававая база для правядзення міратворчых аперацый і сфармаваныя адпаведныя сілы і сродкі. Калі казаць пра агульную колькасць, то гэта 3600 чалавек. Большая частка сіл, якія ўключаны ў гэтыя падраздзяленні, маюць рэальны вопыт удзелу ў міратворчых аперацыях. Што тычыцца перспектыў развіцця міратворчасці АДКБ, то тут мы разглядаем магчымасць удзелу ў міратворчых аперацыях пад эгідай ААН. Зараз вядзецца работа па карэкціроўцы нашага заканадаўства, прававой базы пад стандарты ААН. Я думаю, што ў гэтым годзе мы завершым гэту работу, у наступным прыступім да канкрэтных перамоваў па ўключэнні ў міратворчую місію ААН. Асаблівасцю дадзенага вучэння стала тое, што былі адпрацаваны не толькі тактычныя дзеянні падраздзяленняў, але і задачы міратворчай місіі ў цэлым.
Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Віктар Хрэнін:
- З задавальненнем магу сказаць, што ўсе пастаўленыя мэты вучэння дасягнуты, задачы выкананы, камандзіры і штабы атрымалі магчымасць на практыцы кіраваць войскамі. У гэтым годзе вучэнне «Непарушнае брацтва» ўпершыню прайшло ў фармаце камандна-штабнога вучэння. Яго асаблівасцю стала тое, што ў склад навучэнцаў уключана Міратворчая місія АДКБ, якая адпрацавала пытанні рэалізацыі мер палітычнага, ваеннага, сацыяльна-эканамічнага і гуманітарнага характару па стабілізацыі сітуацыі ў крызісным раёне. Вучэнне праходзіць на фоне складанай абстаноўкі ў некаторых краінах і рэгіёнах. На жаль, мы становімся сведкамі новых выклікаў і рызык міру і бяспецы. У гэтых умовах вельмі важнай з'яўляецца кансалідацыя ўсіх намаганняў саюзнікаў і рэгіянальных міжнародных арганізацый. У сваю чаргу Рэспубліка Беларусь, праводзячы міралюбную палітыку, не раз станавілася пляцоўкай для правядзення мірных перамоў па рашэнні канфліктных сітуацый. Вучэнне - выдатная магчымасць не толькі абмяняцца вопытам, правесці зладжванне падраздзяленняў, павысіць палявую вывучку войск, але і дасягнуць згуртаванасці і зладжанасці паміж краінамі АДКБ, нашымі войскамі і народамі.
Больш фота тут.
Падпалкоўнік Аляксандр Палітаеў, «Ваяр», фота аўтара і Алега Някала