- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У адпаведнасці з Планам работы Савета міністраў абароны дзяржаў - удзельніц СНД на 2020 год і Планам міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва на 2020 год 1 кастрычніка ў г. Брэсце праводзіцца пасяджэнне Каардынацыйнага камітэта начальнікаў сувязі ўзброеных сіл дзяржаў - удзельніц СНД (далей - Камітэт).
У пасяджэнні прымуць удзел прадстаўнікі Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан, Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Таджыкістан, а таксама прадстаўнікі Сакратарыята Савета міністраў абароны дзяржаў - удзельніц СНД. У якасці запрошаных асоб будуць удзельнічаць прадстаўнікі ваенна-прамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь і абаронна-прамысловага комплексу Расійскай Федэрацыі.
У ходзе пасяджэння плануецца разгледзець пытанні, якія тычацца мерапрыемстваў па стварэнні, функцыянаванні і развіцці сумеснай (аб'яднанай) сістэмы сувязі ўзброеных сіл дзяржаў - удзельніц СНД, аб выкананні і плануемых мерапрыемствах па рэалізацыі Пагаднення аб выкарыстанні сістэм спадарожнікавай сувязі ваеннага прызначэння і іх далейшым удасканаленні, а таксама пытанні дзейнасці Камітэта ў 2020 годзе і Плане работы на 2021 год і іншыя пытанні з прыняццем адпаведных рашэнняў.
У ходзе работы Камітэта прадугледжана правядзенне двухбаковых рабочых сустрэч членаў Камітэта.