Галоўны экзамен для сувязістаў

Галоўны экзамен для сувязістаў

Сёння на 227-м агульнавайсковым палігоне адбыўся фінальны этап аператыўна-спецыяльнага вучэння войск сувязі Узброеных Сіл. Вучэнне праходзіла з 21 па 25 верасня пад кіраўніцтвам начальніка сувязі Узброеных Сіл - начальніка ўпраўлення сувязі Генеральнага штаба Узброеных Сіл генерал-маёра Алега Мішчанка.

Ход заключнага этапу вучэння высока ацаніў начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першы намеснік міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Аляксандр Вальфовіч. Па выніку вучэння ён узнагародзіў каштоўнымі падарункамі лепшых ваеннаслужачых войск сувязі.

Варта адзначыць, што на вучэнне прыцягваліся каля 2000 ваеннаслужачых і больш як 450 адзінак тэхнікі сувязі. Вучэнне праводзілася ў два этапы. Падчас першага адпрацоўваліся пытанні вылучэння воінскіх часцей і падраздзяленняў сувязі ў раёны разгортвання вузлоў і ліній сувязі, выкананне нарматываў па разгортванні палявых вузлоў сувязі рухомых пунктаў кіравання Узброеных Сіл, злучэнняў і воінскіх часцей, арганізацыя ўзаемадзеяння з падраздзяленнямі РУП «Белтэлекам», ведамаснымі сеткамі сувязі прадпрыемстваў і арганізацый краіны.

На другім этапе адпрацоўваліся пытанні кіравання сістэмай і войскамі сувязі ў ходзе вядзення стратэгічнай абарончай аперацыі. Прычым адбывалася ўсё ва ўмовах складанага радыёэлектроннага становішча і ўздзеяння радыёперашкод рознай інтэнсіўнасці.

Падобныя вучэнні - важны этап у сістэме падрыхтоўкі органаў кіравання, злучэнні, воінскіх часцей і падраздзяленняў сувязі. І сёння воіны-сувязісты паспяхова здалі гэты галоўны экзамен па баявой падрыхтоўцы ў гэтым годзе.

Капітан Анастасія Шынгель, «Ваяр», фота аўтара