Абмеркаваны пытанні двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва

Абмеркаваны пытанні двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва

Сёння адбылася акрэдытацыйная сустрэча начальніка Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва - памочніка Міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва генерал-маёра Алега Воінава з казахстанскімі ваеннымі дыпламатамі палкоўнікам Серыкам Джакупавым і падпалкоўнікам Мухтарам Мейрамавым.

У ходзе сустрэчы абмеркаваны пытанні двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва. Бакі пацвердзілі гатоўнасць прадоўжыць актыўна садзейнічаць умацаванню дружалюбных сувязяў паміж абароннымі ведамствамі дзвюх краін.

Фота Уладзіміра Блінова, «Ваяр»