- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
19 чэрвеня ў 432-м ордэна Чырвонай Зоркі Галоўным ваенным клінічным медыцынскім цэнтры Узброеных Сіл уведзены ў эксплуатацыю рэнтгенаўскі кампутарны спіральны тамограф TSX-036A Aqullon. Апарат дазваляе выконваць даследаванні галаўнога мозгу, касцёва-сустаўнай сістэмы, органаў грудной клеткі, сардэчна-сасудзістай сістэмы, візуалізацыю пашкоджанняў пры траўмах і іншыя даследаванні.
Тамограф адпавядае самым сучасным патрабаванням у галіне дыягностыкі захворванняў, асабліва неабходны для дыягностыкі пацыентаў з агнястрэльнымі ранамі і каронавіруснай інфекцыяй.
Разам з тамографам закуплена сучаснае дапаможнае абсталяванне, а менавіта ін’ектар для ўвядзення рэнтгенакантрастных лекавых сродкаў і наркозно-дыхальны апарат. Падобнае абсталяванне робіць сучасную дыягностыку больш даступнай, дапамагае ранняму выяўленню захворванняў, павышае якасць лячэння.