- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
13 чэрвеня ў злучэннях і воінскіх часцях Узброеных Сіл прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя прыняццю Ваеннай прысягі новым папаўненнем.
У гэты дзень клятву на вернасць Радзіме вымавілі больш 3400 чалавек, прызваных на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве (93 чалавека).
Больш за 1300 чалавек прынялі прысягу ў буйнейшым навучальным злучэнні Узброеных Сіл – 72-м гвардзейскім Аб'яднаным навучальным цэнтры падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў. Тут ва ўрачыстых мерапрыемствах прыняў удзел Міністр абароны Рэспублікі Беларусі генерал-маёр Віктар Хрэнін.
Упершыню цырымонія прыняцця Ваеннай прысягі прайшла без запрашэння родных і блізкіх навабранцаў. Такое рашэнне было прынята ў сувязі са складаным эпідэміялагічным становішчам. У часцях і злучэннях па ўсёй краіне для бацькоў ваеннаслужачых была арганізавана прамая трансляцыя цырымоніі ў сетцы інтэрнэт – на youtube-канале «ВаенТБ», а таксама ў сацыяльных сетках і мэссэнджэрах.