Беларускія ваеннаслужачыя прымуць удзел у парадзе Перамогі ў Маскве

Беларускія ваеннаслужачыя прымуць удзел у парадзе Перамогі ў Маскве

Ваеннаслужачыя зводнай роты ганаровай варты прадставяць Беларусь на парадзе, прысвечаным 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, які адбудзецца ў Маскве 24 чэрвеня.

У парадным страі па Краснай плошчы пройдуць 73 беларускіх ваеннаслужачых.

Іх ад'езд у Расію запланаваны на 15 чэрвеня.

Фота Вадзіма Апарына, «Ваяр»