- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Сёння адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў другога этапа конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак «Я помню! Я ганаруся!», прысвечанага 75-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Усяго на конкурс было прадстаўлена 99 работ юных мастакоў з Беларусі і Расіі.
У выніку гарачых спрэчак і аргументаваных абмеркаванняў члены журы прысудзілі першае месца прадстаўніцы Цэнтра дапрызыўнай падрыхтоўкі сярэдняй школы № 34 горада Магілёва адзінаццацікласніцы Паліне Маісеевай за карціну «У памяць загінулых на Буйніцкім полі».
Другое месца заняў сямігадовы мінчанін з СШ № 148 Іван Караванскі і яго малюнак «Дзякуй, прадзядуля!».
Трэцяе месца члены журы аддалі дзесяцігадовай Лізавеце Снежык за маштабны паліхромны алоўкавы малюнак «Салдат-вызваліцель».
Многія ўдзельнікі конкурсу былі ўзнагароджаны заахвочвальнымі прызамі і граматамі.
Уладзімір Шурхавецкі, «Ваяр», фота Яна Гарбанюка
Ніжэй прадстаўлены малюнкі, якія былі адзначаны граматамі Міністра абароны Рэспублікі Беларусь.