Трэйлер да фільма "Музыка, з якой перамагаюць… "

Трэйлер да фільма "Музыка, з якой перамагаюць… "

Іх галасы гучаць ужо амаль стагоддзе – пад выбухамі Вялікай Айчыннай, пад святлом сафітаў вытанчанага Парыжа і распаленым сонцам жорсткага Афганістана, на сцэнах сельскіх клубаў у Чарнобыльскай зоне і на вучэннях сучаснай Беларускай арміі. Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл – музычны калектыў з біяграфіяй у некалькі пакаленняў, якая захавана ў нотах і гучыць да гэтага часу.

Відавочцаў нараджэння калектыву ўжо няма ў жывых, але мы захавалі для вас рарытэтныя плёнкі і інтэрв’ю салістаў першага складу ансамбля, адшукалі ўнікальныя кадры выступленняў у акопах і ваенных шпіталях, знайшлі факты аб сумесным канцэрце ваенных артыстаў з Мірэй Мацье, аднавілі неверагодныя гісторыі, якія адбываліся з калектывам у розныя эпохі.

У здымках фільма прынялі ўдзел Заслужаныя артысты СССР і Беларусі, удзельнікі выступленняў у гарачых кропках і ў Чарнобыльскай зоне, артысты, якія служаць і працуюць у ансамблі ў цяперашні час.

Гэты дакументальны фільм – своеасаблівы музычны летапіс стагоддзя, гісторыя пра музыку, з якой перамагаюць.