Міністр абароны наведаў дзіцячы дом

Міністр абароны наведаў дзіцячы дом

Напярэдадні Новага года па ўсталяванай традыцыі Міністр абароны Беларусі наведаў Андрэеўскі дзіцячы дом, павіншаваў дзяцей з надыходзячым Новым годам і ўручыў падарункі. Святочнага настрою дабавіў сумесны канцэрт юных артыстаў студыі «Зорачка» і выхаванцаў дзіцячага дома. Прыезд ваенных дзеці чакаюць з нецярпеннем.

Гэта для іх доўгачаканыя госці. Людзі ў пагонах не толькі віншуюць дзяцей, дараць цацкі і ласункі, але і дапамагаюць у вырашэнні надзённых праблем. Напрыклад, сіламі Міністэрства абароны ў 2013 годзе падшэфнаму дзіцячаму дому была аказана дапамога ў абсталяванні класаў.