Збор з камандзірамі падраздзяленняў ССА Узброеных Сіл

Збор з камандзірамі падраздзяленняў ССА Узброеных Сіл

У перыяд з 12 па 13 студзеня 2017 г. на базе 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады пад кіраўніцтвам камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл будзе праводзіцца збор з камандзірамі, намеснікамі камандзіраў батальёнаў (дывізіёнаў), атрадаў спецыяльнага прызначэння сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл .

Мэтамі збору з’яўляецца ўдасканаленне ведаў і развіццё ўменняў, неабходных вышэйпаказанай катэгорыі ваеннаслужачых пры выкананні сваіх службовых абавязкаў, а таксама выпрацоўка адзінага разумення патрабаванняў прававых актаў Міністэрства абароны, якія рэгламентуюць кіраўніцтва паўсядзённай дзейнасцю і арганізацыяй баявой падрыхтоўкі.

Планам збору прадугледжана правядзенне лекцыйных, практычных заняткаў, а таксама шэрагу паказальных заняткаў, якія ў далейшым дапамогуць афіцэрам у ажыццяўленні сваёй службовай дзейнасці.