Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ «Аб прызыве афіцэраў запасу на ваенную службу»

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ «Аб прызыве афіцэраў запасу на ваенную службу»

Дакумент прадугледжвае прызыў у 2024 годзе ва Узброеныя Сілы і органы пагранічнай службы грамадзян мужчынскага полу ва ўзросце да 27 гадоў, якія прайшлі навучанне па адпаведных праграмах падрыхтоўкі афіцэраў запасу на ваенных кафедрах або факультэтах, маюць воінскае званне афіцэра і залічаны ў запас.

Мерапрыемствы, прадугледжаныя ўказам, праводзяцца Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь штогод на планавай аснове.

Рэалізацыя дакумента дасць магчымасць павысіць узровень укамплектаванасці першасных воінскіх пасад афіцэрскага складу ва Узброеных Сілах і органах пагранічнай службы, забяспечыць падрыхтоўку мабілізацыйнага рэзерву.

Фота Яна Гарбанюка