- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Працягваецца падрыхтоўка да сумеснага стратэгічнага вучэння Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі "Захад-2013".
10 верасня ў Брэсце цяпло, з хлебам і соллю сустрэлі расійскіх ваеннаслужачых-удзельнікаў вучэння.
Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел старшыня Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта Аляксандр Палышэнкаў, прадстаўнікі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, грамадскасці горада, ваеннаслужачыя 38-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады сіл спецыяльных аперацый.
Усяго для ўдзелу ў вучэнні на палігоне "Брэсцкі" прыбыла каля 900 расійскіх ваеннаслужачых, каля 130 адзінак бранятанкавай і спецыяльнай аўтамабільнай тэхнікі.