Заходняе аператыўнае камандаванне
Структура

Структура:

  • Упраўленне аператыўнага камандавання;
  • Злучэнне і воінскія часці родаў войскаў;
  • Воінскія часці спецыяльных войскаў;
  • Воінскія часці тэхнічнага забеспячэння;
  • Воінскія часці тылавога забеспячэння;

Асноўныя задачы:

  • Падтрыманне баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці аб’яднання;
  • Кіраўніцтва паўсядзённай дзейнасцю войскаў аб’яднання, удасканаленне іх баявой вывучкі і зладжанасці;
  • Планаванне прымянення падначаленых войскаў, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, якiя ствараюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, каардынацыя дзейнасці органаў ваеннага кіравання, якія размешчаны ў паласе адказнасці аператыўнага камандавання, органаў мясцовага кіравання і самакіравання да выканання задач у галiне абароны;
  • Аказанне дапамогі мясцоваму насельніцтву ў ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў і тэхнагенных катастроф у выпадку неабходнасці.