Каныгін Сяргей Міхайлавіч

Палкоўнік
Намеснік камандуючага войскамі па ўзбраенні - начальнік упраўлення ўзбраення Заходняга аператыўнага камандавання

Скачать фото

Палкоўнік Каныгін Сяргей Міхайлавіч нарадзіўся 15 кастрычніка 1978 г.у в. Вялікія Прусы Капыльскага раёна Мінскай вобласці.

Па заканчэнні Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь у 2000 годзе службу праходзіў на пасадах камандзіра ўзвода аховы батальёна аховы 361-й ордэна Чырвонай Зоркі базы аховы і абслугоўвання, камандзіра мотастралковага ўзвода 339-га гвардзейскага мотастралковага палка 120-й гвардзейскай мотастралковай дывізіі, камандзіра ўзвода, намесніка камандзіра і камандзіра роты аховы, намесніка камандзіра па ўзбраенні разведвальнага батальёна 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання.

Пасля заканчэння камандна-штабнога факультэта ўстановы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» у 2014 годзе далейшую службу праходзіў у 72-м гвардзейскім аб'яднаным навучальным цэнтры падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў (на пасадах намесніка начальніка аператыўна-мабілізацыйнага аддзялення па ўзбраенні, намесніка начальніка тэхнічнай часткі цэнтра), у бранятанкавым упраўленні Міністэрства абароны (на пасадах начальніка 2-га аддзела, намесніка начальніка ўпраўлення – начальніка 1-га аддзела).

Па завяршэнні навучання на факультэце Генеральнага штаба Узброеных Сіл (аператыўна-стратэгічны ўзровень) установы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» у 2023 годзе прызначаны на пасаду намесніка камандуючага войскамі па ўзбраенні – начальніка ўпраўлення ўзбраення Заходняга аператыўнага камандавання.