Грынюк Сяргей Мікалаевіч

Палкоўнік
Намеснік камандуючага войскамі па тылу - начальнік упраўлення тылу Заходняга аператыўнага камандавання

Скачать фото

Палкоўнік Грынюк Сяргей Мікалаевіч нарадзіўся 11 мая 1971 года ў г.Брэст.

Скончыў Вольскае вышэйшае ваеннае вучылішча тылу імя Ленінскага камсамола ў 1992 годзе.

Службу праходзіў на пасадах начальніка харчовай службы тылу мотастралковага палка мотастралковай дывізіі, начальніка харчовай службы тылу групы супрацьпаветранай абароны асобнай механізаванай брыгады, начальніка харчовай і рэчавай службы тылу асобнага зенітнага ракетна-артылерыйскага дывізіёна асобнай механізаванай брыгады, начальніка рэчавай службы тылу групы артылерыі асобнай механізаванай брыгады, намесніка камандзіра па тыле – начальніка тылу асобнага мотастралковага батальёна асобнай механізаванай брыгады, начальніка харчовай службы тылу асобнай механізаванай брыгады, начальніка харчовай службы тылу базы захоўвання ўзбраення і тэхнікі, намесніка камандзіра па тыле - начальніка тылу базы захоўвання ўзбраення і тэхнікі, намесніка камандзіра па тыле - начальніка тылу артылерыйскага палка аператыўнага камандавання, намесніка камандзіра па тыле - начальніка тылу дэсантна-штурмавой брыгады сіл спецыяльных аперацый.

У 2019 годзе прызначаны на пасаду намесніка камандуючага войскамі па тылу – начальніка ўпраўлення тылу Заходняга аператыўнага камандавання.