Бякрэнь Дзмітрый Лявонцьевіч

Палкоўнік
Намеснік камандуючага войскамі па ідэалагічнай рабоце - начальнік аддзела ідэалагічнай работы Заходняга аператыўнага камандавання

Скачать фото
 

Палкоўнік Бякрэнь Дзмітрый Лявонцьевіч нарадзіўся 16 ліпеня 1979 года у г. Слонім Гродзенскай вобласці.

Скончыў Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь у 2000 годзе.

Службу праходзіў на пасадах намесніка камандзіра рэактыўнай артылерыйскай батарэі рэактыўнага артылерыйскага дывізіёна 1199 рэактыўнага артылерыйскага палка, камандзіра ўзвода 11 гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады 28 армейскага корпуса; камандзіра артылерыйскай батарэі, намесніка камандзіра па ідэалагічнай рабоце механізаванага батальёна 11 асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання.

Прайшоўшы навучанне на камандна-штабным факультэце ўстановы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь», працягнуў службу на пасадах намесніка камандзіра па ідэалагічнай рабоце – начальніка аддзялення ідэалагічнай работы 111-й гвардзейскай артылерыйскай брыгады, намесніка камандзіра па ідэалагічнай рабоце – начальніка аддзялення ідэалагічнай работы 11 асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады.

У 2019 годзе, пасля пераадолення чарговай ступені ваеннай адукацыі на факультэце Генеральнага штаба Узброеных Сіл установы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь», назначаны на пасаду намесніка камандуючага войскамі па ідэалагічнай рабоце - начальніка аддзела ідэалагічнай работы Заходняга аператыўнага камандавання.