Бітны Дзмітрый Віктаравіч

Палкоўнік
Намеснік камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання

Скачать фото

Палкоўнік Бітны Дзмітрый Віктаравіч нарадзіўся 12 лістапада 1975 г. у г. Слуцк Мінскай вобласці.

Па заканчэнні Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча паступіў у Мінскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча, а скончыў у 1996 годзе Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь.

Службу праходзіў на пасадах намесніка камандзіра мотастралковай роты, камандзіра мотастралковай роты, камандзіра асобнай роты аховы і абслугоўвання (упраўлення армейскага корпуса).

Пасля заканчэння камандна-штабнога факультэта ўстановы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» далейшую службу праходзіў на пасадах камандзіра механізаванага батальёна ў 6-й і 11-й асобных механізаваных брыгадах, намесніка камандзіра 50-ай асобнай механізаванай брыгады, старшага афіцэра аддзела баявой падрыхтоўкі Заходняга аператыўнага камандавання, начальніка групы аператыўнага аддзела штаба Заходняга аператыўнага камандавання, начальніка службы войскаў штаба Заходняга аператыўнага камандавання, намесніка камандзіра 6-й асобнай механізаванай брыгады, камандзіра 19-й асобнай механізаванай брыгады.

Па завяршэнні навучання на факультэце Генеральнага штаба Узброеных Сіл (аператыўна-стратэгічны ўзровень) установы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» службу праходзіў на пасадзе начальніка аддзела баявой падрыхтоўкі Заходняга аператыўнага камандавання.

У 2023 годзе быў прызначаны на пасаду намесніка камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання.