Паўночна-заходняе аператыўнае камандаванне
Структура

Структура

упраўленне аператыўнага камандавання;

злучэнне і воінскія часці родаў войскаў;

воінскія часці спецыяльных войскаў;

воінскія часці тэхнічнага забеспячэння;

воінскія часці тылавога забеспячэння;

227 агульнавайсковы палігон «Барысаўскі»;

258 асобны батальён аховы і абслугоўвання


Асноўныя задачы

падтрыманне баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці аб'яднання;

кіраўніцтва паўсядзённай дзейнасцю войскаў аб'яднання, удасканаленне іх баявой вывучкі і зладжанасці;

планаванне прымянення падначаленых войскаў, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, якiя ствараюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, каардынацыя дзейнасці органаў ваеннага кіравання, якія размешчаны ў паласе адказнасці аператыўнага камандавання, органаў мясцовага кіравання і самакіравання да выканання задач у галiне абароны;

аказанне дапамогі мясцоваму насельніцтву ў ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў і тэхнагенных катастроф у выпадку неабходнасці.