Войскі сувязі з'яўляюцца самастойнымі спецыальнымі войскамі, уваходзяць у склад ваеннай арганізацыі дзяржавы і выступаюць як сродак забеспячэння яго ўзброенай абароны.

Гісторыя станаўлення і развіцця войскаў сувязі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь цесна звязана з расійскай і савецкай арміяй. Гісторыя войскаў сувязі бярэ пачатак з фарміравання першых ваенных падраздзяленняў сувязі рускай арміі і флоту ў перыяд Крымскай вайны 1853 — 1856 гг., калі ўпершыню была выкарыстана тэлеграфная сувязь для кіравання войскамі. З'яўленне першых падраздзяленняў і частак сувязі, нават нягледзячы на тое, што кіраўніцтва імі не было цэнтралізавана, прывяло да далейшага развіцця ваеннай сувязі. Па меры развіцця сродкаў узброенай барацьбы і ваеннага майстерства ўзрасталі патрабаванні да кіравання войскамі. Удасканальвалася тэхніка сувязі. З 1878 г. у рускай арміі для кіравання войскамі стала прымяняцца тэлефонная сувязь, а з 1899 г. радыёсувязь.

Вопыт руска-японскай вайны пераканаўча паказаў, што ва ўмовах баявой абстаноўкі немагчыма забяспечыць устойлівае кіраванне войскамі без паляпшэння работы штабоў і прымянення ўсяго комплексу сродкаў сувязі. У гады Першай сусветнай, грамадзянскай войнаў і замежнай ваеннай інтэрвенцыі ў сувязі з ростам напружанасці і размахам баявых дзеянняў, правядзеннем загадзя падрыхтаваных франтавых і ваенных аперацый з удзелам у іх вялікай колькасці войскаў і баявой тэхнікі забеспячэнне кіравання войскамі было немагчыма без цэнтралізацыі кіраўніцтва ваеннай сувяззю і вылучэнні яе ў самастойныя спецыяльныя войскі.

Улічваючы важнасць вырашэння пытанняў кіравання войскамі і ролю ў ім службы сувязі, Савет рабочай і сялянскай абароны маладой Савецкай Рэспублікі распрацаваў і зацвердзіў Палажэнне аб кіраванні палявой сувяззю ў Чырвонай Арміі, у адпаведнасці з якім загадам РВСР ад 20 кастрычніка 1919 г. № 1736/362 былі ўтвораны Упраўленне сувязі Чырвонай Арміі і адпаведныя ўпраўленні (аддзелы) ва ўсіх штабах. Упершыню ў гісторыі ваеннай справы войскі сувязі атрымалі самастойнасць, як спецыяльныя войскі сувязі. 20 кастрычніка 1919 г. — дзень падпісання загаду РВСР — стаў днём нараджэння войскаў сувязі.

У гады Вялікай Айчыннай вайны асаблівы склад войскаў сувязі паказаў высокае ваеннае майстэрства, мужнасць і гераізм. 303 ваенныя сувязісты былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза, 106 сталі поўнымі кавалерамі ордэна Славы, дзясяткі тысяч узнагароджаны ордэнамі і медалямі. За гэтыя гады амаль 600 частей сувязі былі ўзнагароджаны ордэнамі, прычым больш за 200 з іх – двойчы, многія з іх сталі гвардзейскімі і ўдастоіліся ганаровых найменняў. Большасць злучэнняў і воінскіх часцей сувязі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь прымалі ўдзел у баях за вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У іх ліку 86-я Ваўкавыская Чырванасцяжная, ордэна Аляксандра Неўскага брыгада сувязі, 60-ы Баранавіцкі Чырванасцяжны, ордэна Аляксандра Неўскага асобны полк сувязі, 74-ы Берлінскі Чырванасцяжны, ордэна Аляксандра Неўскага асобны полк сувязі, 40-ы  Корсунь-Шаўчэнкаўскі, ордэна Чырвонага Сцяга асобны батальён сувязі і інш.

За мінулыя пасляваенныя гады з пераходам войскаў на мірнае становішча войскамі сувязі Беларускай ваеннай акругі, а ў пазней Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, праводзіліся мерапрыемствы па аднаўленні і развіцці стацыянарнай сістэмы сувязі, разгортванні сістэм сувязі гарнізонаў і ваенных гарадкоў, а таксама арганізацыі баявой падрыхтоўкі войскаў у мірных умовах.

У гэты перыяд вялікі ўклад у развіццё сістэмы і войскаў сувязі ўнеслі начальнікі войскаў сувязі Беларускай ваеннай акругі і начальнікі сувязі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь: генерал-лейтэнанты Несцярэнка Дзмітрый Максімавіч, Габрильянц Рубен Мікалаевіч, генерал-маёры Ахрэменка Іван Фёдаравіч, Еўдакімаў Леанід Паўлавіч, Дунаеў Мікалай Васільевіч, Кулакоў Іван Аляксеевіч, Пучкоў Анатоль Іванавіч, Дзярновы Міхаіл Рыгоравіч, Ніканаў Віктар Аляксандравіч, Сакалоў Аляксандр Міхайлавіч, Казакоў Генадзь Станіслававіч, Мішчанка Алег Рыгоравіч.

Гады мірнага жыцця Рэспублікі Беларусь дазволілі стварыць паспяховую нацыянальную эканоміку, павысіць дабрабыт народа, вырасціць некалькі пакаленняў грамадзян, якія не зведалі жахаў вайны. Але пераход да самастойнай дзяржавы быў няпростым, уключаючы і для Узброеных Сіл.

У комплексе мер па забеспячэнні абараназдольнасці дзяржавы разам з падтрыманнем высокай баявой гатоўнасці войскаў прыярытэтным напрамкам з'яўляецца развіццё і ўдасканаленне сістэмы ваеннага кіравання, а таксама яе тэхнічнай асновы – сістэмы сувязі Узброеных Сіл.

У аснову развіцця ваеннай сувязі пакладзены асноватворны прынцып, якi пацвярджае гатоўнасць сістэмы сувязі ў адносінах да патрэбаў у ёй органаў ваеннага ўправлення.

Генеральнай лініяй развіцця сістэмы сувязі з'яўляецца пераход да новай, больш дасканалай формы яе пастраенне на аснове сучасных інфакамунікацыйных тэхналогій, пакетнай перадачы інфармацыі, са здольнасцю самастойна самааднаўляцца, выкарыстоўваючы розныя сродкі перадачы.

Тэндэнцыі змены зместу ўзброенай барацьбы, вопыт лакальных войнаў і ўзброеных канфліктаў апошняга дзесяцігоддзя сведчаць, што патрабаванні да сучаснай сістэмы сувязі істотна павысіліся:

аўтаматызацыя работы службовых асоб значна павялічыла аб'ёмы перадаваемых паведамленняў і скараціла час іх апрацоўкі для атрымання дакладнай інфармацыі, неабходнай для прыняцця рашэнняў;

хуткае змяненне становішча патрабуе вядзення інфармацыйнага абмену ў рэальным маштабе часу;

высокая руховасць аб'ектаў і суб'ектаў кіравання ў баявой прасторы абавязвае ўсталёўваць сувязь абанентам пераважна ў руху і з кароткіх прыпынкаў.

Варта адзначыць асаблівую ўвагу кіраўніцтва краіны і Узброеных Сіл да развіцця сістэмы і войскаў сувязі, як важнейшым складальнікам удасканалення сістэмы кіравання. Задачы па будаўніцтве і развіцці сістэмы сувязі і аснашчэнню Узброеных Сіл сучаснымі сродкамі і комплексамі сувязі выконваюцца ў адпаведнасці з дзяржаўнымі праграмамі, на якія азнаходзяцца неабходнае фінансаванне, нягледзячы на абмежаванасць бюджэтных сродкаў.

На сённяшні дзень сістэма сувязі Узброеных Сіл выйшла на зусім новы ўзровень у пытаннях прадастаўлення паслуг сувязі кіруючаму складу органаў ўправлення і войскам пры выкананні імі задач па прызначэнні.

Праводзячы планавыя мерапрыемствы па пераходзе на сучасную тэхніку сувязі, войскі сувязі становяцца больш кампактнымі і мабільнымі, пры гэтым баявыя магчымасці воінскіх часцей і падраздзяленняў сувязі парадкам павялічыліся.