Упраўленне сувязі з'яўляецца структурным падраздзяленнем Генеральнага штаба Узброеных Сіл, прызначаным для кіравання сістэмай і войскамі сувязі (далей — кіраванне сувяззю) ва Узброеных сілах і тэрытарыяльных войсках Рэспублікі Беларусь, а таксама органам Узброеных Сіл па наземнай тэхніцы сувязі, наземнай тэхніцы перашкод радыёсувязі і радыёнавігацыі, камп'ютарнай і капіравальна-размнажальнай тэхніцы, комплексах сродкаў аўтаматызацыі, сродках сувязі і баявога кіравання, сродках радыёразведкі і спецыяльнай радыёсувязі.

Задачы, якія вырашаюцца ўпраўленнем сувязі:

  • арганізацыя і кіраванне сувяззю ва Узброеных Сілах, рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі (далей - РГВ (c);

  • падтрыманне баявой гатоўнасці сістэмы і войскаў сувязі на ўзроўні, які забяспечвае выкананне задач па прызначэнні;

  • развіццё сістэмы сувязі Узброеных Сіл, тэорыі і практыкі прымянення войскаў сувязі, распрацоўка новых спосабаў арганізацыі сувязі, баявога прымянення сістэмы і войскаў сувязі Узброеных Сіл і РГВ (c);

  • планаванне прымянення сістэмы і войскаў сувязі Узброеных Сіл і РГВ (c);

  • арганізацыя эксплуатацыі дзеючых сістэм сувязі і комплексаў сродкаў аўтаматызацыі;

  • удасканаленне сістэм падрыхтоўкі і камплектавання органаў кіравання сувяззю, злучэння, воінскіх часцей і падраздзяленняў сувязі;

  • забеспячэнне бяспекі сувязі і эксплуатацыі засакрэчваючай апаратуры сувязі ва Узброеных Сілах;

  • арганізацыя забеспячэння Узброеных Сіл тэхнікай сувязі;

  • арганізацыя ўзаемадзеяння са службовымі асобамі органаў кіравання сувяззю іншых міністэрстваў і ведамстваў, каардынацыя развіцця спецыяльных сетак сувязі ваеннай арганізацыі дзяржавы;

  • кіраўніцтва злучэннем і ваеннымі часцямі сувязі непасрэднага падпарадкавання;

  • планаванне і арганізацыя будаўніцтва, рэканструкцыі, тэхнічнага пераўзбраення, рамонту аб'ектаў і збудаванняў сувязі.