- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
З 21 па 24 жніўня 2018 года з афіцыйным візітам у Рэспубліцы Беларусь будзе знаходзіцца дэлегацыя Узброеных Сіл Азербайджанскай Рэспублікі на чале з першым намеснікам Міністра абароны Азербайджанскай Рэспублікі – начальнікам Генеральнага штаба Узброеных Сіл генерал-палкоўнікам Наджмаддзінам Садыкавым.
У рамках візіту запланаваны перагаворы ў складзе дэлегацый паміж начальнікамі генеральных штабоў Беларусі і Азербайджана, а таксама сустрэча Міністра абароны Рэспублікі Беларусь з кіраўніком азербайджанскай дэлегацыі.
У рамках названых мерапрыемстваў беларускі і азербайджанскі бакі прааналізуюць стан двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва, а таксама намецяць перспектыўныя напрамкі далейшага ўзаемадзеяння.