РСЗА «Паланэз» паступіла ва Узброеныя Сілы Беларусі

РСЗА «Паланэз» паступіла ва Узброеныя Сілы Беларусі

На ўзбраенне 336-й рэактыўнай артылерыйскай брыгады Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь паступіў комплекс рэактыўнай сістэмы залпавага агню (РСЗА) «Паланэз», прызначаны для аснашчэння рэактыўнага дывізіёна брыгады.

22 жніўня ў брыгадзе прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы ў сувязі з перадачай комплексу «Паланэз» асабоваму складу. У мерапрыемствах прынялі ўдзел Міністр абароны Рэспублікі Беларусь, начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл – першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта, мясцовых органаў улады і асабовы склад брыгады.

На ўзбраенне беларускай арміі прымаецца баявая сістэма, якая дазволіць значна павысіць баявыя магчымасці ракетных войскаў і артылерыі ў прыватнасці і абарончыя магчымасці дзяржавы ў цэлым.

Прыняцце новых узораў ўзбраення з’яўляецца адным з элементаў стратэгічнага стрымлівання. Рэактыўныя сістэмы залпавага агню з’яўляюцца найбольш магутным сродкам агнявой падтрымкі наземных груповак войскаў.

Галоўныя тактыка-тэхнічныя характарыстыкі РСЗА «Паланэз» адпавядаюць лепшым узорам замежных сістэм рэактыўнай артылерыі. Пры гэтым шматлікія тэхнічныя рашэнні, рэалізаваныя ў РСЗА «Паланэз» беларускімі распрацоўшчыкамі, не маюць аналагаў у свеце. Унікальныя характарыстыкі дадзенай сістэмы былі пацверджаны ў ходзе правядзення баявых пускаў у Гомельскай вобласці разлікамі 336 рэактыўнай брыгады.

Адна баявая машына дадзенай сістэмы здольна адначасова нанесці кропкавы ўдар па васьмі цэлям на далёкасці ад 50 да 200 км, прычым адхіленне ад зададзеных каардынат на максімальнай далёкасці стральбы не перавышае 30 метраў. Гэта дасягаецца тым, што кожнай з васьмі ракет баявой машыны можа быць зададзена асобнае палётнае заданне. Гэта значыць, што залпам накрываюцца адразу восем індывідуальных цэлей. Гэта могуць быць камандныя пункты, арсеналы з боепрыпасамі, вялікая колькасць тэхнікі і сканцэнтраванне жывой сілы. Ухіліцца ад удару практычна немагчыма. Сама ракета мае малую адбівальную паверхню, найвышэйшую хуткасць і да таго ж здзяйсняе ў паветры супрацьракетны манеўр, што дазваляе ёй з высокай ступенню верагоднасці пераадольваць сістэму ПРА. Сучасныя сродкі паражэння не ў стане знішчыць дадзеную ракету.

Такія характарыстыкі ў сукупнасці з іншымі якасцямі дазваляюць дадзенай ракетнай сістэме вырашаць многія баявыя задачы, характэрныя для аператыўна-тактычных ракетных комплексаў і бамбардзіровачнай авіяцыі.

РСЗА размяшчаецца на базе ўнікальнага айчыннага аўтамабільнага шасі з аўтаматычнай каробкай перадач МЗКТ-793000-300, якое мае дарожныя габарыты і колавую формулу 8х8 вытворчасці ААТ «Мінскі завод колавых цягачоў».

Ключавая асаблівасць машыны – выкарыстанне інавацыйнай незалежнай, гідрапнеўматычный падвескі Volat, што рэгулюецца па вышыні. Яна забяспечвае цудоўную плаўнасць ходу, высокую праходнасць і хуткасць руху як па шашы, так і па бездарожжы.

Рэактыўныя сістэмы залпавага агню з’яўляюцца найбольш магутным сродкам агнявой падтрымкі наземных груповак войскаў. На сучасным этапе ў войсках замежных дзяржаў у асноўным ажыццяўляецца мадэрнізацыя існуючых узораў з павелічэннем далёкасці стральбы і магчымага прымянення кіруемых боепрыпасаў.

Выкананне Дзяржаўным ваенна-прамысловым камітэтам у сціснутыя тэрміны і з найвышэйшай якасцю даручэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па распрацоўцы прынцыпова новых узораў ўзбраення і ваеннай тэхнікі, у тым ліку РСЗА «Паланэз», сведчыць пра патэнцыял айчыннага абаронна-прамысловага комплексу, які надзейна забяспечвае аснашчэнне беларускай арміі ўзбраеннем і ваеннай тэхнікай, якая адпавядае лепшым сусветным аналагам.