Прыбыла трэцяя батарэя ЗРК «Тор-М2»

Прыбыла трэцяя батарэя ЗРК «Тор-М2»

Сёння, 10 снежня, трэцяя батарэя зенітнага ракетнага комплексу «Тор-М2» прыбыла ў Беларусь.

Пасля яе прыбыцця ў Баранавічы будзе сфарміраваны паўнавартасны дывізіён, абсталяваны новымі ўзорамі тэхнікі.

Дадзены зенітны ракетны комплекс выдатна зарэкамендаваў сябе падчас баявых стрэльбаў на палігоне Ашулук Расійскай Федэрацыі.