Планавыя вучэбныя зборы з ваеннаабавязанымі

Планавыя вучэбныя зборы з ваеннаабавязанымі

З 7 па 31 мая 2024 года праводзяцца планавыя вучэбныязборы з ваеннаабавязанымі, прызначанымі для камплектавання тэрытарыяльных войск Магілёўскага і Быхаўскага раёнаў Магілёўскай вобласці.

Мэта збору — павышэнне навыкаў службовых асоб выканаўчых камітэтаў у пытаннях фарміравання тэрытарыяльных войск і падрыхтоўкі іх да выканання задач па прызначэнні.

На завяршальным этапе пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта пройдзе камандна-штабное вучэнне, падчас якога ваеннаабавязаныя сумесна з супрацоўнікамі органаў унутраных спраў выканаюць задачы па ахове важных аб’ектаў, забеспячэнні грамадскага парадку і барацьбе з дыверсійна-разведвальнымі групамі.

Фота Яна Гарбанюка