Войскі радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны Узброеных Сіл адзначаць 95-ю гадавіну з Дня ўтварэння

Войскі радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны Узброеных Сіл адзначаць 95-ю гадавіну з Дня ўтварэння

13 лістапада войскі радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны Узброеных Сіл адзначаць 95-ю гадавіну з Дня ўтварэння.

Гісторыя войскаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны непарыўна звязана з гераічным летапісам нашай краіны. Іх баявы шлях насычаны прыкладамі гераізму, самаахвярнасці і воінскага майстэрства.

Воіны-хімікі ўнеслі важкі ўклад у справу дасягнення перамогі над ворагам у Вялікай Айчыннай вайне. За праяўлены гераізм і ўзорнае выкананне заданняў камандавання многія воінскія часці былі ўзнагароджаны баявымі ордэнамі і атрымалі ганаровыя найменні. Асабовы склад хімічных войскаў прайшоў сур'ёзныя выпрабаванні ў лакальных войнах і канфліктах і, перш за ўсё, у Афганістане.

Цяжкім і сур'ёзным выпрабаваннем для войскаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны з'явілася ліквідацыя наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Многія ўдзельнікі ліквідацыі гэтай катастрофы былі ўдастоены высокіх урадавых узнагарод.

На сучасным этапе войскі РХБ абароны займаюцца планавай баявой вучобай, якая накіравана на падрыхтоўку мабілізацыйных рэсурсаў, павышэнне баявога і прафесійнага майстэрства асабовага складу, падтрыманне ўзбраення і сродкаў РХБ абароны ў пастаяннай гатоўнасці да прымянення па прызначэнню, а таксама забеспячэннем імі злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных Сіл .

У бягучым годзе падрыхтоўка войскаў РХБ абароны Узброеных Сіл была накіравана на павышэнне іх ўзроўню гатоўнасці да выканання задач па прызначэнню, у тым ліку сумесна з падраздзяленнямі і воінскімі часцямі родаў войскаў і спецыяльных войскаў, у складзе рэгіянальнай групiроўкі войскаў (сіл) Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, а таксама працяг выканання мерапрыемстваў па развіццю сістэмы РХБ абароны.

Падрыхтоўка воінскіх часцей і падраздзяленняў войскаў РХБ абароны ў бягучым годзе ажыццяўлялася комплексна і ва ўзаемадзеянні з падраздзяленнямі і воінскімі часцямі родаў войскаў і спецыяльных войскаў.

Пры гэтым ўдалося павысіць узровень зладжанасці падраздзяленняў РХБ абароны, які забяспечвае іх здольнасць выканаць задачы па прызначэнню, у тым ліку і ў штаце мірнага часу. Так, у ходзе збору з агнямётнымi падраздзяленнямі 38-й і 103-й асобных мабільных брыгад і 8-га палка РХБ абароны ўдасканальваліся практычныя навыкі асабовага складу ў дзеяннях пры штатным ўзбраенні, баявой стральбе і выкананні практыкаванняў вучэбных стрэльбаў, павысілася зладжанасць дзеянняў асабовага складу агнямётнага падраздзялення на поле бою.

Таксама павысілася эфектыўнасць ўзаемадзеяння падраздзяленняў войскаў РХБ абароны з падраздзяленнямі родаў войскаў і спецыяльных войскаў.

На высокім узроўні было праведзена сумеснае ротнае тактыка-спецыяльнае вучэнне дымавога ўзвода 8-га прхба з пантоннай ротай пантонна-маставога батальёна 188-й інжынернай брыгады. На гэтым мерапрыемстве адпрацаваны сумесныя дзеянні па выхаду ў раён выканання задач і правядзенню аэразольнай маскіроўкі паромнай пераправы праз раку Днепр.

У ходзе правядзення ТСВ падраздзяленняў войскаў РХБ абароны і падраздзялення супрацьпажарнай абароны і аварыйна-выратавальных работ на 43-м АРС адпрацаваны сумесныя дзеянні па ліквідацыі наступстваў радыеактыўнага заражэння аб'ектаў і участкаў мясцовасці. Пры гэтым атрымалася пацвердзіць гатоўнасць і здольнасць падраздзяленняў РХБ абароны да практычнага выканання мерапрыемстваў па выяўленні радыяцыйнай абстаноўкі і дэзактывацыі заражаных аб'ектаў і участкаў мясцовасці, а таксама ўдасканальваць практычныя навыкі камандзіраў падраздзяленняў ва ўжыванні падпарадкаваных падраздзяленняў РХБ абароны і бесперапынным кіраванні імі пры выкананні пастаўленых задач.

У ходзе сумеснага палявога выхаду падраздзяленнi РХБ абароны 11-й асобнай механізаванай брыгады прынялі ўдзел у правядзенні тактычнага вучэння падраздзяленняў супрацьпаветранай абароны ЗАК. Выкананне на адным з этапаў вучэння падраздзяленнямі РХБ абароны задач па вядзенні радыяцыйнай і хімічнай разведкі на маршрутах руху войскаў і правядзенні спецыяльнай апрацоўкі, дазволілі змешанаму падраздзяленню мотастралковых войскаў і супрацьпаветранай абароны эфектыўна выконваць задачы па прызначэнню ва ўмовах радыяцыйнага, хімічнага і біялагічнага заражэння.

Удзел войскаў РХБ абароны ў сумесным стратэгічным вучэнні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі «Захад-2013» стаў найважнейшым іспытам бягучага года, падчас якога воінскія часці і падраздзяленні войскаў РХБ абароны павысілі палявую вывучку, атрымалі практыку ў выкананні пастаўленых задач, пры гэтым паказалі высокі ўзровень прафесійнага майстэрства, зладжанасць і ўменне пры выкананні практычных задач па аэразольнай маскіроўцы падраздзяленняў ракетных войскаў, ліквідацыі наступстваў тэхнагеннай аварыі ва ўзаемадзеянні з падраздзяленнямі МНС, прымяненню агнямётнага падраздзялення ў складзе механізаванага батальёна.

З мэтай далейшага развіцця і ўдасканалення сумеснай падрыхтоўкі афіцэры 106-га разлікова-аналітычнага цэнтра бралі ўдзел у сумесных зборах спецыялістаў Сістэмы выяўлення і ацэнкі маштабаў і наступстваў аварый на прадпрыемствах хімічнай прамысловасці, ядзернага энергетычнага цыкла і прымянення зброі масавага паражэння Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь (СВАН) з Адзінай сістэмай выяўлення і ацэнкі радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абстаноўкі Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі (АСВАН). Асабовы склад 106-га РАЦ сумесна са службамі РХБ абароны Галоўнага штаба ВПС і войскаў СПА, камандавання ССО, аператыўных камандаванняў, аператыўнай групы 8- га прхба практычна адпрацаваны пытанні збору, апрацоўкі і ацэнкі дадзеных аб маштабах і наступствах аварый (разбурэнняў) на РХБ небяспечных аб'ектах і прагназавання РХБ становішча.

У ходзе правядзення палявых выхадаў батальёны аператыўных камандаванняў працягнулі ўкараненне сістэмы сумеснай падрыхтоўкі падраздзяленняў РХБ абароны з механізаванымі злучэннямі, воiнскiмi часцямi і падраздзяленнямі ракетных войскаў і артылерыі, падраздзяленнямі СПА і адпрацавалі ў іх інтарэсах задачы па правядзенню поўнай спецыяльнай апрацоўкі і аэразольнага процідзеяння сродкам разведкі і навядзення зброі праціўніка.

Практыку сумесных дзеянняў з мабільнымі падраздзяленнямі атрымалі агняметчыкi ўзводаў РХБ абароны 38-й і 103-й асобных мабільных брыгад у ходзе паказных батальённых тактычных вучэнняў з баявой стральбой.

602-я база рамонту і захоўвання на працягу года працягвала ажыццяўляць планавую дзейнасць па рамонце, захоўванню ўзбраення і сродкаў РХБ абароны, забеспячэнню імі злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных Сіл і справілася з гэтымі задачамі паспяхова. У злучэннях і воінскіх часцях асвежана 36 тон маёмасці, былі прадоўжаны работы па аптымізацыі празмерных узбраення і сродкаў РХБ абароны. Асабовы склад базы выканаў вялікую працу па зніжэнні запасаў матэрыяльных сродкаў. У бягучым годзе было ўтылізавана 526 тон маёмасці, бязвыплатна перададзена ў іншыя органы і арганізацыі Рэспублікі Беларусь 5 адзінак спецыяльных машын войскаў РХБ абароны і 10 адзінак спецыяльнага абсталявання, рэалізавана маёмасці на суму больш за 3,3 мільярда рублёў. Гэта дазволіла накіраваць грашовыя сродкі на падтрыманне ўзбраення і ваеннай тэхнікі ў стане баявой гатоўнасці, скараціць складскія запасы на 56 умоўных вагонаў, вызваліць 86 машынамесцаў, здаць у ГА «Белдругасмет» лом чорных, каляровых і каштоўных металаў на агульную суму 133,6 млн. рублёў.

Для павышэння эфектыўнасці кіравання і якасці выканання войскамі цэлага шэрагу задач вядзецца праца па мадэрнізацыі тэхнікі.

У рамках развіцця ўзбраення і сродкаў РХБ абароны ў бягучым годзе прынята на ўзбраенне і ажыццяўлена закупка 10 тысяч полумасак фільтруючых ПФ-1, вырабленых «Спецпрадпрыемствам Мінгарвыканкама» (Рэспубліка Беларусь).

Чарговы крок у бягучым годзе зроблены ў галіне супрацоўніцтва войскаў РХБ абароны (хімічнай абароны) дзяржаў-удзельніц СНД.

У адпаведнасці з Планам работы Савета міністраў абароны дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у верасні ў г. Алматы адбылося чарговае пасяджэнне Каардынацыйнага камітэта начальнікаў войскаў РХБ абароны (хімічнай абароны) па пытаннях кантролю і ацэнкі РХБ становішча. Праведзены вучэбна-метадычны збор з імі, а таксама збор са спецыялістамі па выяўленні і ацэнцы радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абстаноўкі міністэрстваў абароны дзяржаў-удзельніц СНД.

Вывучэнне пытанняў, паднятых ў ходзе правядзення вышэйпаказаных мерапрыемстваў, уяўляе практычную каштоўнасць для Узброеных Сіл, яны будуць выкарыстоўвацца ў паўсядзённай працы па завяршэнні стварэння і далейшага развіцця Аб'яднанай сістэмы кантролю і ацэнкі РХБ абстаноўкі міністэрстваў абароны дзяржаў-удзельніц СНД, а таксама па ўдасканаленні сістэмы, што дзейнічае ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.

На працягу года ажыццяўлялася планавая падрыхтоўка афіцэраў на курсах па абароне ад хімічнай зброі, якія праводзяцца Тэхнічным сакратарыятам Арганізацыі па забароне хімічнай зброі (АЗХЗ), што дазволіла павысіць прафесійную падрыхтоўку афіцэраў, якія ўключаны ў спіс экспертаў гэтай арганізацыі ад Рэспублікі Беларусь.

У рамках праграмы НАТО «Партнёрства дзеля міру» ў сакавіку ажыццяўлялася абучэнне прадстаўнікоў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь на курсе НАТА па абароне ад радыяцыйных, хімічных і біялагічных пагроз і планаванню вучэнняў, якое праводзілася ў Школе НАТА (г. Аберамергаў, Федэратыўная Рэспубліка Германія).

Павышаная ўвага ў 2013 годзе ўдзялялася падрыхтоўцы спецыялістаў па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя. Службовыя асобы прайшлі падрыхтоўку на экалагічным курсе, праведзеным Міністэрствам аховы краю Літоўскай Рэспублікі на базе цэнтра баявой падрыхтоўкі войскаў Літоўскай Рэспублікі імя генерала Раманаускаса (г. Немянчыне).

Найважнейшай задачай для войскаў РХБ абароны застаецца падрыхтоўка спецыялістаў, бо толькі яны могуць арганізаваць і выканаць увесь комплекс мерапрыемстваў РХБ абароны. Падрыхтоўка кадраў ажыццяўляецца на факультэце Генеральнага штаба і камандна-штабным факультэце ва ўстанове адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь». Падрыхтоўка курсантаў ажыццяўляецца на ваенным факультэце ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Выпускнікі ваеннага факультэта ў БДУ, якія абучаюцца па спецыяльнасці «хімія (РХБ абарона)», атрымліваюць кваліфікацыю «хімік-эколаг», гэта значыць, ажыццяўляецца падрыхтоўка тых спецыялістаў, якія запатрабаваны сёння ў войсках.

Асноўнай задачай падрыхтоўкі войскаў РХБ абароны ў 2013/2014 годзе з'яўляецца павышэнне якасці падрыхтоўкі начальнікаў службаў РХБ абароны, камандзіраў воінскіх часцей і падраздзяленняў войскаў РХБ абароны да кіравання падначаленымі сіламі і сродкамі, недапушчэнне зніжэння ўзроўню гатоўнасці войскаў да выканання задач па прызначэнню, удасканаленне спосабаў дзеянняў сіл і сродкаў воінскіх часцей і падраздзяленняў пры выкананнi задач РХБ абароны, працяг выканання мерапрыемстваў па развіццю сістэмы РХБ абароны.