- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін працуе ў Пухавіцкім гарнізоне — кіраўнік абароннага ведамства праводзіць выязны асабісты прыём грамадзян.
У такіх сустрэчах таксама ўдзельнічаюць кіраўнікі і прадстаўнікі структурных падраздзяленняў абароннага ведамства. Спецыялісты даюць неабходныя тлумачэнні на месцы ў рамках сваіх кампетэнцый. Гэта забяспечвае аб’ектыўны разгляд і аператыўнае вырашэнне пытанняў. Калі пытанне немагчыма вырашыць адразу, ініцыюецца праверка, па выніках якой прымаецца законнае і абгрунтаванае рашэнне.
Да Міністра абароны звярнуліся чатыры чалавекі. Сярод разгледжаных генерал-лейтэнантам Віктарам Хрэніным зваротаў — пытанні праходжання ваеннай службы, пенсійнага забеспячэння, а таксама просьбы аб удзеле ваенных у ўдасканаленні інфраструктуры раёна.
Адзін з тых, хто звярнуўся на прыём, выказаў жаданне праходзіць ваенную службу па кантракце. Пры гэтым грамадзянін не хацеў бы спыняць дзейнасць індывідуальнага прадпрымальніка, як таго патрабуе закон.
Міністр абароны даручыў спецыялістам дэталёва вывучыць гэтае пытанне, разгледзеўшы яго ў кантэксце норм заканадаўства Рэспублікі Беларусь, даць заяўніку падрабязны адказ і прапанаваць законныя шляхі для паступлення на ваенную службу па кантракце.
Нягледзячы на тое, што асобныя звароты грамадзян не ўваходзілі ў сферу кампетэнцыі Міністэрства абароны, магчымасць расказаць пра праблему была ва ўсіх: кіраўнік абароннага ведамства ўнік у кожную сітуацыю. Пытанні разглядаліся ва ўзаемадзеянні з адміністрацыяй Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта.
Да кіраўніка абароннага ведамства звярнулася Галіна Галубева з вёскі Выемка Пухавіцкага раёна. Жанчына просіць дэмантаваць затоплены на рацэ Пціч пантонны мост, пабудаваны яшчэ ў савецкі час. Канструкцыя працяглы час знаходзілася пад вадой, і разабраць яе — задача не з простых.
Начальнік упраўлення інжынерных войск, які прысутнічаў на прыёме, распавёў Міністру і заяўніцы аб аб’ёме работ, прапанаваў аптымальны перыяд для іх правядзення. Работы па дэмантажы моста будуць уключаны ў план падрыхтоўкі інжынерных падраздзяленняў.
Кіраўнік абароннага ведамства даручыў завяршыць работы да Дня Незалежнасці.
Галіна Галубева:
«Выязны прыём грамадзян — выдатная магчымасць непасрэдна звярнуцца да адпаведных службовых асоб для людзей з раёнаў. Пасля сустрэчы засталіся вельмі добрыя ўражанні. Я вельмі ўдзячная: мяне прынялі, выслухалі і паабяцалі вырашыць праблему нашай вёскі. Я засталася задаволена».
Фота Яўгена Лапушкі, «Ваяр»