Каардынацыйная нарада кіраўнікоў ваенна-медыцынскіх службаў узброеных сіл дзяржаў-удзельніц СНД

Каардынацыйная нарада кіраўнікоў ваенна-медыцынскіх службаў узброеных сіл дзяржаў-удзельніц СНД

У Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь праходзіць каардынацыйная нарада кіраўнікоў і вядучых спецыялістаў ваенна-медыцынскіх службаў узброеных сіл дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Удзельнікаў павітаў начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Павел Муравейка.

Беларускі бок прадстаўляюць намеснік міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Барыс Андрасюк, начальнік ваенна-медыцынскага ўпраўлення Міністэрства абароны палкоўнік медыцынскай службы Аляксандр Малюх, спецыялісты ваенных арганізацый аховы здароўя, прадстаўнікі ваенна-медыцынскага інстытута ў БДМУ.

Каардынацыйная нарада кіраўнікоў медыцынскіх службаў абаронных ведамстваў праводзіцца на рэгулярнай аснове. У гэтым годзе ўдзельнікі абмяркоўваюць пытанні кааперацыі грамадзянскай і ваеннай сістэмы аховы здароўя. Ваенныя медыкі з розных краін дзеляцца напрацаваным вопытам у гэтай галіне.

Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Павел Муравейка:

— Служба Генеральнага штаба, як і ваша медыцынская служба, заўсёды абапіраецца на глыбокі аналіз, сапраўды гэтак жа, як і вы, ставячы свае дыягназы абавязкова глядзіце і аналізуеце тыя аналізы, якія зроблены. І мы і вы праводзім аперацыі: толькі вы над чалавечым целам, а мы над рознымі працэсамі.

Мы змагаемся за захаванне жыцця і здароўя людзей, захаванне міру на зямлі і за мірнае неба. Таму, мы адназначна калегі. Я шчыра рады вітаць усіх на нашай беларускай зямлі.

Я спадзяюся, што для гасцей знаходжанне пакіне глыбокі след аб нашых беларускіх месцах, аб нашай беларускай гасціннасці. Заўсёды рады бачыць вас у Мінску і ўпэўнены, што гэтая сустрэча не крайняя і яна будзе насіць планавы характар.

Гаворачы аб тых працэсах, якія мы сёння сабраліся абмеркаваць, адназначна скажу, што клопат пра жыццё і здароўе людзей – гэта абавязак любога камандзіра. А любы камандзір, выконваючы тыя ці іншыя загады, жалезна абапіраецца на медыцынскую службу для таго, каб паставіць зноў у строй салдат, якія выконвалі баявыя задачы.

Таму, гэта вельмі важны, вельмі сур’ёзны, вельмі знакавы кірунак у воінскай службе і наогул у жыцці любой дзяржавы. На жаль, рэаліі сённяшняга дня прыводзяць да таго, што тыя працэсы, якія адбываюцца ў свеце, аб’ектыўна стварылі новы спектр пагроз, рызык, якія спрыяюць адабранню жыцця, пагаршэння здароўя, стварэнню тых умоў, у якіх чалавек мае патрэбу ў абароне і дапамозе. Але ў гэтай сувязі найбольш актуальная тэма сённяшняй каардынацыйнай нарады – гэта ўзаемадзеянне грамадзянскага спектру аховы здароўя з ваенным сектарам.

Зыходзячы з таго вопыту, які назапашаны ў Рэспубліцы Беларусь, ніколькі не аддзяляю ваенную медыцыну ад грамадзянскай. Чаму? Таму што так ужо павялося, што ў нас усе выпускнікі медыцынскіх ВНУ, гэта ваеннаабавязаныя, маюць ваенна-ўліковую спецыяльнасць. Усе ўзятыя на ўлік, стаяць у страі, і зразумела, што мы ў мірны час не агаляем народную гаспадарку ў абароне медыкаў, але мы ведаем, што ў нас невычэрпны рэсурс грамадзянскай медыцыны, які гатовы ўліцца ў шэрагі ваеннаслужачых.

З іншага боку, ваенная медыцына сёння атрымлівае вельмі шмат новых варыянтаў і спосабаў, новых методык, і іх узаемадзеянне з грамадзянскім сектарам дае істотнае развіццё ў медыцыне.

Пытанні, якія сёння вынесены на каардынацыйную нараду, упэўнены, дадуць новы імпульс і дазволяць развівацца не толькі ўнутры нашых краін, але і ў рамках усяго супрацоўніцтва.

Аб’ектыўна разумею, што медыцына гэта вельмі тонкая галіна навукі. Упэўнены, што сёння вы знойдзеце шэраг канструктыўных напрамкаў, даць новы імпульс ва ўзаемадзеянні. Ну а тыя аспекты, якія напрацаваны ў нас у Беларусі — гэта досыць сур’ёзная тэма пабудовы нацыянальных сістэм, рознага эшелонирования і гэтак далей. Я жадаю вам канструктыўнага дыялогу, размовы на любыя тэмы, закрытых тэм у нас няма».

Лейтэнант Анастасія Банэт, «Ваяр», фота Уладзіміра Блінова