- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Міністр абароны генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін правёў лекцыю для слухачоў і прафесарска-выкладчыцкага складу факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл Ваеннай акадэміі Беларусі.
Кіраўнік ваеннага ведамства расказаў афіцэрам аб асноўных вектарах і асаблівасцях ваеннай палітыкі дзяржавы ў сучасных умовах.
Перад пачаткам заняткаў Міністр абароны павіншаваў кіраўніцтва і прафесарска-выкладчыцкі склад з пачаткам чарговага навучальнага года. У гэтым годзе рады факультэта папоўнілі больш за 100 слухачоў.
«Тое, што вы сёння знаходзіцеся тут, — гэта аб'ектыўная ацэнка вашай працы, здольнасцей, заканамерны вынік добрасумленнай ваеннай службы. У вас з'явілася ўнікальная магчымасць павысіць свой прафесійны ўзровень у тэарэтычным плане, каб у далейшым на практыцы паспяхова выконваць абавязкі на новых ваенных пасадах. Хацеў бы, каб гэты час вы сапраўды правялі з карысцю, атрымаўшы багаж тэарэтычных ведаў, здольнасць аналізаваць, узняцца над праблемамі і паглядзець ужо з вышыні аператыўнага мастацтва, стратэгіі.
Мы, як людзі ў пагонах, павінны дакладна разумець, што ні адзін узброены канфлікт, вайна ніколі не падобныя ні на адзін з тых, якія ўжо адбываліся ў свеце. Сёння ў свеце на розных стадыях абвастрэння знаходзяцца больш за 50 розных канфліктаў. Усе яны маюць свае адрозненні ў формах, спосабах іх вядзення, прымяненні адпаведных відаў узбраення.
Вядома ж, найбольш гарачае, прамое сутыкненне — канфлікт ва Украіне: правядзенне Расійскай Федэрацыяй спецыяльнай ваеннай аперацыі, якая паказвае, што каноны тэорыі тактыкі, аператыўнага мастацтва, стратэгіі цалкам змяніліся».
Старшы лейтэнант Яўген Лапушка, «Ваяр», фота Алега Шышлоўскага і Паліны Дзягцяровай