- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін правёў нараду па пытанні выканання даручэнняў, дадзеных Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, якія датычацца ўборачнай кампаніі.
У фармаце відэаканферэнцсувязі ў ёй прынялі ўдзел ваенныя камісары абласцей і горада Мінска. Афіцэры далажылі Міністру абароны аб выніках праведзенай работы, праблемных пытаннях і спосабах іх вырашэння.
Падводзячы прамежкавыя вынікі, кіраўнік абароннага ведамства генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін падзякаваў ваенным камісарам за работу:
«Ахоп гаспадарак, у якіх праводзілася работа, склаў сто працэнтаў. Мы, як і нашы работнікі сельскай гаспадаркі, з разуменнем ставімся да галоўнай задачы — уборкі ўраджаю».
Міністр абароны Беларусі пацікавіўся ў ваенных камісараў стаўленнем насельніцтва да ўдзелу Узброеных Сіл у правядзенні ўборачнай кампаніі, даручыў працягнуць узаемадзеянне з арганізацыямі сельскагаспадарчага сектара, –– у тым ліку інфармацыйную работу па пытаннях, якія хвалююць насельніцтва, –– да завяршэння ўборачнай кампаніі.
На гэтым этапе абароннае ведамства ва ўзаемадзеянні з мясцовымі выканаўчымі органамі ўлады вызначае алгарытмы прызыву на воінскую службу (зборы) работнікаў і кіраўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, якія не забяспечылі выкананне сваіх абавязкаў у перыяд уборкі ўраджаю 2026 года.
Вынікі і прапановы будуць дакладзены Кіраўніку дзяржавы.
Старшы лейтэнант Яўген Лапушка, «Ваяр», фота Арцёма Берасценя.