- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
На тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Курган Славы» прайшла ўрачыстая цырымонія, якая завяршае этап маштабнай ваенна-патрыятычнай акцыі «Лісты нашчадкам. 100-годдзю Вялікай Перамогі прысвячаецца!».
Ключавым момантам мерапрыемства стала перадача капсулы часу з пасланнем ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны будучым пакаленням.
З сённяшняга дня рэліквія будзе захоўвацца ў выставачным павільёне комплексу.
Капсула — гэта свяшчэнны мост скрозь час, які злучае герояў-пераможцаў і сучасных спадчыннікаў Перамогі, адказных за захаванне гістарычнай праўды.
У знак глыбокай павагі да подзвігу народа-вызваліцеля ўдзельнікі цырымоніі ўсклалі кветкі да падножжа Кургана Славы.
Акцыя аб’яднала ўсе абласныя цэнтры: Брэст, Магілёў, Віцебск, Гродна, Гомель і Мінск.
Старший офицер главного управления идеологической работы Алексей Анашечкин:
— Міністэрства абароны сумесна з адміністрацыямі абласцей і раёнаў, ветэранскімі арганізацыямі праводзіць ваенна-патрыятычную акцыю «Лісты нашчадкам». 100-годдзю Вялікай Перамогі прысвячаецца». Зараз праходзіць этап перадачы капсул з наказамі ветэранаў у музеі. Падобныя мерапрыемствы ўжо прайшлі ва ўсіх абласных гарадах, і сёння апошняя капсула была перададзена Мінскай вобласці на Кургане Славы, у выставачны павільён мемарыяльнага комплексу. Закладваючы гэтыя капсулы, мы ставім мэту такім сімвалічным чынам сярод шматлікіх патокаў інфармацыі захаваць пасланне для нашчадкаў пакалення пераможцаў.
У гэтай капсуле закладзены не проста словы на паперы — у ёй закладзены вопыт нашых ветэранаў, вопыт іх любові да Радзімы, вопыт служэння Айчыне і вера ў тое, што наша любімая Беларусь і далей будзе жыць, развівацца і квітнець пад мірным небам. Нашым паважаным ветэранам ёсць што сказаць і ёсць што завяшчаць сваім нашчадкам. Бо дзякуючы ім мы ўжо больш за 80 гадоў жывем пад мірным небам. Прыкладамі сваіх жыццяў яны паказалі, як трэба любіць сваю Радзіму, як трэба ўмець яе абараняць, як трэба пераадольваць цяжкія выпрабаванні, шанаваць і берагчы мір на Зямлі.
Гэта акцыя пераемнасці пакаленняў. Наказ і запавет нам, усім сённяшнім грамадзянам нашай краіны, і тым, хто прыйдзе нам на змену.
Нашы Узброеныя Сілы — наследнікі вялікай арміі, якая прайшла ад берагоў Волгі да сцен рэйхстага і заваявала нам Вялікую Перамогу. Мы ведаем, якой цаной дасталася гэта перамога, і сёння робім усё, каб забяспечыць бяспеку нашай краіны і мірную працу нашых грамадзян.
І наш абавязак, абавязак нашчадкаў — захаваць памяць аб гэтых гераічных людзях і праўду аб здабытай імі Вялікай Перамозе. Акцыя працягнецца да года стагоддзя Вялікай Перамогі. Капсулы будуць адкрыты, і пасланне пакалення пераможцаў будзе даведзена беларускаму народу.
Старшы лейтэнант Яўген Лапушка, «Ваяр», фота аўтара