- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Сёння пачынае сваю работу IV Міжнародны антыфашысцкі кангрэс, які пройдзе ў Мінску з 25 па 27 чэрвеня.
У першы дзень міжнароднага форуму ўдзельнікі наведалі мемарыяльны комплекс «Храм-Помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі выратаванню нашай Айчыны». У крыпце храма адбыліся літыя і цырымонія ўскладання кветак да урны з прахам ахвяр лагера смерці «Трасцянец».
Госці таксама азнаёміліся з мемарыяльным комплексам, наведалі Музей Памяці, Дом міласэрнасці і Траецкую царкву. Завяршылася праграма паказам дакументальнага фільма, прысвечанага трагедыі лагера смерці «Трасцянец».
Падпалкоўнік Сяргей Дзямінскі, «Ваяр», фота Уладзіміра Блінава.