- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У Баранавічах урачыста сустрэлі маштабную акцыю «Адзінства ў памяці. Сіла ў подзвігу!», арганізаваную Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам абароны Расійскай Федэрацыі.
Цягнік складаецца з сямі тэматычных вагонаў і дзвюх платформ з баявой тэхнікай часоў Вялікай Айчыннай вайны: танкам Т-34, легендарнай «Кацюшай» БМ-13 і гаўбіцай М-30. Адзін з вагонаў прысвечаны Саюзнай дзяржаве - там прадстаўлены экспанаты з сумесных вучэнняў Расіі і Беларусі і фотавыстаўка. Асобны вагон расійскай і беларускай моладзі як наследнікам Перамогі.
Таксама вагоны расказваюць пра гісторыю зараджэння нацызму і фашызму, а таксама прадстаўляюць часцінку музейна-храмавага комплексу парку «Патрыёт». Устаноўлены тэрміналы для пошуку інфармацыі аб сваяках-франтавіках: па прозвішчы можна знайсці фота і даныя аб воіне, а калі іх няма — унесці звесткі ў базу, якая папаўняецца. Ёсць і вагон, прысвечаны сучасным узброеным сілам дзвюх краін.
На вакзале разгарнуліся тэматычныя выстаўкі, гасцям і жыхарам горада стралковая зброя прадэманстравалі ваеннаслужачыя Узброеных Сіл, артэфакты, знойдзеныя падчас палявых пошукавых работ, — спецыялісты 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна.
У ходзе ўрачыстай цырымоніі намеснік начальніка галоўнага ваенна-палітычнага ўпраўлення Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі генерал-лейтэнант Алег Масееў узнагародзіў беларускіх пошукавікаў.
Загадам Міністра абароны Расійскай Федэрацыі медалі «За заслугі ва ўвекавечанні памяці загінуўшых абаронцаў Айчыны» ўдастоены:
— старшы інструктар спецыялізаванага пошукавага ўзвода 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна старшы прапаршчык Ігар Хацько;
- начальнік групы ўпраўлення па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войн Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Алена Вольская;
— археолаг 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Вадзім Тамілін.
Беларусы і расіяне таксама ўсклалі кветкі да Вечнага агню каля помніка воінам вызваліцелям горада Баранавічы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Старэйшы лейтэнант Яўген Лапушка, «Ваяр», фота аўтара