Генерал-маёр Віталь Шастак звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце

Генерал-маёр Віталь Шастак звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце

Генерал-маёр Віталь Шастак вызвалены з пасады першага намесніка начальніка ўзбраення Узброеных Сіл Беларусі – начальніка штаба ўзбраення.

Адпаведны Указ № 192 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 11 чэрвеня.

Віталь Шастак звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.

Фота з адкрытых крыніц