- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
З 10 па 11 чэрвеня пад кіраўніцтвам намесніка начальніка ўпраўлення тэрытарыяльнай абароны Генеральнага штаба Узброеных Сіл праводзіцца штабная трэніроўка з упраўленнем тэрытарыяльнай абароны.
Афіцэры кіравання ва ўмовах створанай вучэбнай абстаноўкі і раней прынятага рашэння завершаць планаванне прымянення сіл тэрытарыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
Трэніроўка дасць магчымасць павысіць навыкі афіцэраў ва ўмелым і эфектыўным выкананні службовых абавязкаў, а таксама дамагчыся зладжанай працы аператыўнага складу кіравання ў ходзе арганізацыі тэрытарыяльнай абароны.