- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У год 85-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў рамках акцыі Беларусь і Расія абмяняюцца капсуламі з пасланнямі ветэранаў. У іх – звароты да будучых пакаленняў аб важнасці захавання гістарычнай памяці, міру і стваральнай працы.
Цырымонія пройдзе ва ўрачыстай абстаноўцы.
Беларускі бок будзе перадаваць расійскім калегам тры капсулы, якія зоймуць ганаровае месца ў музейным комплексе «Дарога памяці», размешчаным у Цэнтральным ваенна-патрыятычным парку культуры і адпачынку Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі «Патрыёт».
У сваю чаргу расійскі бок таксама перадасць тры капсулы. Іх размесцяць у мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой», Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Музеі славы Магілёўшчыны.
Плануецца, што капсулы ўрачыста ўскрыюць у стогадовы юбілей Вялікай Перамогі.
Фота з архіва агенцтва «Ваяр»