Міністры абароны краін АДКБ азнаёміліся з перспектыўнымі ўзорамі ўзбраення і тэхнікі

Міністры абароны краін АДКБ азнаёміліся з перспектыўнымі ўзорамі ўзбраення і тэхнікі

У рамках пасяджэння Савета міністраў абароны краін — удзельніц Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы міністры абароны краін-удзельнікаў АДКБ агледзелі перспектыўныя ўзоры ўзбраення, тэхнікі, экіпіроўкі і сродкаў індывідуальнай абароны вядучых прадпрыемстваў дзяржкарпарацыі «Растэх».

У прыватнасці, удзельнікам пасяджэння, сярод якіх быў і Міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін, паказалі інтэграваную сістэму радыётэхнічнай разведкі і радыёэлектроннага падаўлення, прызначаную для абароны авіяцыйных комплексаў ад сучасных і перспектыўных сродкаў СПА.

Акрамя таго, кіраўнікі дэлегацый азнаёміліся з новай сістэмай паражэння паветраных цэляў «Зубр», а таксама расійскімі БЛА, якія даказалі ў зоне спецаперацыі сваю высокую эфектыўнасць.

Фота: Мінабароны Расіі