- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
На палях пасяджэння адбылася двухбаковая сустрэча міністраў абароны Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
На сустрэчы Андрэй Белавусаў заявіў:
«Працягваем актыўна развіваць ваеннае і ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва. Гэта асабліва важна ва ўмовах бесперапыннай варожай дзейнасці НАТА каля граніц нашых дзяржаў».
Кіраўнік расійскага ваеннага ведамства нагадаў, што нядаўна паспяхова прайшлі сумесныя вучэнні пад кіраўніцтвам прэзідэнтаў Расіі і Беларусі.
«Гэта вельмі важны момант для ўмацавання нашага ўзаемадзеяння і бяспекі нашых дзяржаў», — падкрэсліў Міністр абароны Расіі.
У сваю чаргу кіраўнік беларускага абароннага ведамства адзначыў:
«Нашы сустрэчы і размовы носяць рэгулярны характар. Мы выкарыстоўваем любую магчымасць, каб абмеркаваць абстаноўку і выпрацаваць адпаведныя шляхі далейшых дзеянняў у рамках СНД, АДКБ, а таксама ў ходзе асабістых зносін. Гэтага патрабуе абстаноўка, якая сёння складваецца вакол Саюзнай дзяржавы».
Генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін і Андрэй Белавусаў зверылі гадзіннікі па асноўных напрамках двухбаковага супрацоўніцтва, абмеркавалі магчымыя напрамкі далейшага ўзаемадзеяння.
Фота Паўла Гузіча