- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У рамках трэніроўкі воінскіх часцей баявога прымянення ядзернай зброі і ядзернага забеспячэння адно з беларускіх ракетных падраздзяленняў заняло прызначаны раён.
Асабовы склад выканаў мерапрыемствы па яго ахове, абароне і ўсебаковым забеспячэнні. Адначасова баявыя разлікі правялі комплекс мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да атрымання спецыяльных боепрыпасаў для аператыўна-тактычнага ракетнага комплексу «Іскандэр-М» і снаряжэння імі ракет-носьбітаў.
У далейшым, пасля загрузкі ракет-носьбітаў на пускавыя ўстаноўкі і транспартна-зараджальныя машыны, яны скрытна вылучыліся ў новы раён. З яго заняццем ракетнае падраздзяленне ажыццявіла імітацыю ракетных пускаў па прызначаных цэлях.
У рамках трэніроўкі задзейнічалася авіяцыя, якая здзейсніла шэраг вучэбна-баявых вылетаў. Пасля падрыхтоўкі самалётаў-носьбітаў, аснашчэння іх авіяцыйнымі сродкамі паражэння экіпажы ажыццявілі ўзлёт і занялі прызначаныя зоны дзяжурства ў паветры. Атрымаўшы адпаведную каманду, яны правялі імітацыю бамбамятання спецыяльнымі боепрыпасамі па ўмоўным праціўніку і вярнуліся на аэрадром базіравання.
Расійскім бокам у рамках вучэнняў ядзерных сіл адпрацаваны практычныя мерапрыемствы па прывядзенні злучэнняў і воінскіх часцей прымянення ядзернай зброі ў вышэйшыя ступені баявой гатоўнасці.
Фота: mil.ru.