- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін правёў другі этап падвядзення вынікаў комплекснай праверкі баявой гатоўнасці Узброеных Сіл.
У цэнтры ўвагі — аналіз дзеянняў злучэнняў і воінскіх часцей у ходзе адпрацоўкі вучэбна-баявых задач на палігонах і ўчастках мясцовасці, выяўленне напрамкаў для іх далейшага ўдасканалення. У ходзе падвядзення вынікаў дадзена ацэнка ўсім падраздзяленням, якія прыцягваліся да праверкі.
Атрыманыя вынікі і вопыт будуць пераведзены ў практычную плоскасць і стануць асновай для далейшай карэкціроўкі спосабаў падрыхтоўкі да вядзення баявых дзеянняў у інтарэсах абароны Рэспублікі Беларусь.
Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін:
«У Ваеннай дактрыне дакладна абазначана, што Узброеныя Сілы павінны быць здольныя не толькі своечасова перавесціся ў гатоўнасць да адбіцця нападу на Рэспубліку Беларусь, але і выканаць усе задачы, якія стаяць перад намі, у любым з відаў ваенных канфліктаў.
Па гэтай прычыне было прынята рашэнне ў ходзе комплекснай праверкі Узброеных Сіл правесці вучэнне з войскамі Заходняга аператыўнага камандавання па абарончай тэматыцы.
Гэта вучэнне стала пэўным зрэзам, які дазволіў у комплексе, на прыкладзе аднаго з аб’яднанняў убачыць узровень гатоўнасці нашых Узброеных Сіл да адбіцця агрэсіі, верагоднасць развязвання якой у класічнай форме пакуль захоўваецца на еўрапейскім кантыненце
Для нас сёння важна даць прынцыповую ацэнку дзеянням службовых асоб, усіх звёнаў кіравання, сфармуляваць праблематыку і намеціць шляхі далейшай падрыхтоўкі органаў кіравання і войск».
Фота Арцёма Берасценя і Яўгена Лапушкі