Справаздачна-выбарная канферэнцыя Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў

Справаздачна-выбарная канферэнцыя Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў

У сталічным Палацы культуры ветэранаў адбылася XI справаздачна-выбарная канферэнцыя Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.

Для падвядзення вынікаў працы за мінулую пяцігодку ў Мінск прыехалі дэлегаты з усіх абласцей Беларусі — каля 160 чалавек.

На канферэнцыю былі запрошаны ганаровыя госці, у іх ліку — начальнік упраўлення інфармацыі — намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны палкоўнік Аляксей Ціцкі.

Ветэранскі рух быў і застаецца надзейнай апорай дзяржавы, невычэрпнай крыніцай мудрасці і маральным арыенцірам для маладога пакалення. Ветэраны не жывуць мінулым, яны актыўна будуюць сучаснасць дзеля працвітаючай будучыні. Нягледзячы на паважны ўзрост, ветэраны да гэтага часу у страі. У сваім справаздачным дакладзе старшыня Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў генерал-маёр у адстаўцы Іван Гардзейчык пацвердзіў гэты тэзіс лічбамі і канкрэтнымі справамі

Падвялі вынікі дзейнасці за мінулую пяцігодку і прадстаўнікі галіновых арганізацыйных структур.

На палях канферэнцыі выбралі Рэспубліканскі савет Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, у яго склад увайшлі 44 чалавекі.

Старшынёй савета аднагалосна выбраны дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь генерал-маёр у адстаўцы Іван Гардзейчык.

Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў састаяць з 6441 пярвічнай, 143 раённых, 15 гарадскіх, 12 галіновых, шасці абласных і горада Мінска на правах абласной арганізацый.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Рэспубліканскага савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў генерал-маёр у адстаўцы Іван Гардзейчык расказаў, што на мерапрыемстве былі падведзены вынікі працы арганізацыі за пяць гадоў — з 2021 па 2026 год.

— На ўсіх узроўнях правялі справаздачна-выбарныя канферэнцыі: ад пярвічных арганізацый да рэспубліканскай. Кожны старшыня даваў справаздачу за сваю працу, былі выбраны новыя кіраўнікі, а таксама новыя памочнікі ў ліку намеснікаў, адказныя сакратары, — расказаў Іван Гардзейчык. — Гэтая пяцігодка была вельмі насычанай, нашы дэпутаты нароўні з усёй краінай удзельнічалі ва ўсіх дзяржаўных мерапрыемствах.

Старшыня грамадскага аб’днання расказаў, што з кастрычніка мінулага года па сённяшні дзень склад арганізацыі быў амалоджаны на 85%. Зарэгістравана і складаюцца ў пярвічных арганізацыях мільён дзвесце шэсцьдзесят тысяч удзельнікаў.

Удзельнічаюць ветэраны і ў палітычным жыцці краіны: на Усебеларускі народны сход было абрана 80 дэлегатаў. На паток пастаўлена ўзаемадзеянне з маладым пакаленнем.

— У нас ідзе пастаянная работа з моладдзю. І тым, хто гаворыць, што моладзь дрэнная, не верце. У нас моладзь цудоўная. Сустракаемся ў школах, у працоўных калектывах не толькі з маладымі людзьмі. І ёсць чым падзяліцца, ёсць што расказаць, — адзначыў генерал-маёр у адстаўцы Іван Гардзейчык.

Канферэнцыя яшчэ раз паказала: Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў — гэта не проста грамадская арганізацыя. Гэта аснова беларускага грамадства. Пакуль у страі нашы неабыякавыя ветэраны, жыве гістарычная памяць, а значыць — у Беларусі ёсць надзейная і мірная будучыня.

Старшы лейтэнант Яўген Лапушка, «Ваяр», фота аўтара»