- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
З візітам у Рэспубліцы Беларусь знаходзяцца прадстаўнікі Вышэйшага каледжа нацыянальнай абароны Султаната Аман. У складзе дэлегацыі слухачы і прафесарска-выкладчыцкі склад навучальнай установы.
Для аманскіх гасцей праведзены брыфінгі, прысвечаныя асноўным аспектам абароннай і знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь. Дадаткова абмеркаваны актуальныя пытанні ўзаемадзеяння паміж краінамі.
Праграмай візіту прадугледжана наведванне Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Нацыянальнай акадэміі навук, Парку высокіх тэхналогій, Ваеннай акадэміі, а таксама шэрагу прадпрыемстваў.
Фота Уладзіміра Блінова