На адзін з аэрадромаў ВПС і войск СПА прыбыла чарговая партыя самалётаў Су-30СМ2

На адзін з аэрадромаў ВПС і войск СПА прыбыла чарговая партыя самалётаў Су-30СМ2

Самалёты атрыманы ў рамках ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй для павышэння магчымасцей Ваенна-паветраных сіл па забеспячэнню бяспекі Рэспублікі Беларусь у паветранай прасторы.

Каментарый начальніка штаба - першага намесніка начальніка авіяцыі ўпраўлення авіяцыі ВПС і войск СПА палкоўніка Андрэя Рачкова:

«Мы атрымалі чарговую партыю новай авіяцыйнай тэхнікі - самалёты Су-30СМ2 у рамках ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй. Су-30СМ2 - гэта мадэрнізаваны самалёт. Далёкасць выяўлення цэлі павялічана практычна ў тры разы. Ён атрымаў новую авіёніку, сродкі навігацыі, у тым ліку і ў аўтаномным рэжыме. Без спадарожнікавай навігацыі можна будзе выконваць палёт без асаблівых праблем. Таксама пашыраны спектр ужывання авіяцыйных сродкаў паражэння: як кіраваных і некіравальных ракет, так і бамбардзіровачнага ўзбраення. Гэты самалёт дазваляе прымяняць бомбы з універсальным модулем планавання і карэкцыі. Першую партыю атрымалі ў пачатку гэтага году.

Лётны і лётна-тэхнічны склад паспяхова асвоілі дадзеную мадэрнізацыю, рыхтуем малады лётны склад і выконваем задачы баявога дзяжурства па супрацьпаветранай абароне на дадзеных машынах».

Старэйшы лейтэнант Яўген Лапушка, «Ваяр», фота Паўла Матусевіча