Пад Брэстам пройдуць сумесныя трэніроўкі беларускіх ваеннаслужачых з байцамі ПВК «Вагнер»

Пад Брэстам пройдуць сумесныя трэніроўкі беларускіх ваеннаслужачых з байцамі ПВК «Вагнер»

Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь працягваюць сумесныя трэніроўкі з байцамі прыватнай ваеннай кампаніі «Вагнер». На працягу тыдня падраздзяленні сіл спецыяльных аперацый сумесна з прадстаўнікамі кампаніі адпрацуюць вучэбна-баявыя задачы на палігоне «Брэсцкі».

Ва ўмовах геапалітычнай абстаноўкі рэальны баявы вопыт, які мае ПВК, - гэта магчымасць прадоўжыць развіваць курс, які беларуская армія ўзяла на мадэрнізацыю, перааснашчэнне і хуткае ўкараненне вопыту сучасных ваенных канфліктаў у праграму падрыхтоўкі.

Усе рашэнні, якія зараз прымаюцца кіраўніцтвам Міністэрства абароны, ставяць адну мэту - павышэнне зладжанасці і вывучкі падраздзяленняў Узброеных Сіл у інтарэсах забеспячэння ваеннай бяспекі беларускай дзяржавы.

Улас. інф.