- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
З 22 па 25 ліпеня ў Рэспубліцы Беларусь праходзіць візіт ваеннай дэлегацыі Сіл інфармацыйнай падтрымкі Народна-вызваленчай арміі Кітая.
У рамках візіту адбылася сустрэча кітайскай дэлегацыі з прадстаўнікамі ўпраўлення сувязі Генеральнага штаба Узброеных Сіл і галоўнага інфармацыйна-вылічальнага цэнтра Узброеных Сіл.
Бакі абмеркавалі пабудову сістэм сувязі і кібербяспекі, мадэлі іх прымянення і меры па супрацьдзеянні кібератакам на інфармацыйныя сістэмы кіравання.
Фота Уладзіміра Блінова